/ / Общественно-политические
30.05.2014

«Бе­ра­жы­це дзя­цей!» <em>(Тарас Шчыры, «Звязда» ад 30 мая 2014 г.)</em>

Пра пад­лет­ка­вую зла­чын­насць, яе пра­фі­лак­ты­ку «Звяз­дзе» пад­ра­бяз­на рас­па­вёў Ві­таль Янчын, на­чаль­нік ад­дзе­ла ар­га­ні­за­цыі ра­бо­ты ін­спек­цый па спра­вах не­паў­на­лет­ніх упраў­лен­ня пра­фі­лак­ты­кі Мі­ніс­тэр­ства ўнут­ра­ных спраў.

— Ві­таль Але­га­віч, дзе­ці якой уз­рос­та­вай гру­пы зна­хо­дзяц­ца ў зо­не асаб­лі­вай ры­зы­кі?

— За 4 ме­ся­цы 2014 го­да ў Бе­ла­ру­сі ў вы­ні­ку зла­чын­стваў па­цяр­пе­лі больш за 2 ты­ся­чы не­паў­на­лет­ніх. З іх 1,8 тыс. пры­зна­ны па­цяр­пе­лы­мі ў вы­ні­ку ўхі­лен­ня баць­коў ад утры­ман­ня дзя­цей ці ад па­крыц­ця вы­дат­каў, якія дзяр­жа­ва вы­дзе­лі­ла на ўтры­ман­не дзя­цей. Ка­лі не ўліч­ваць пе­ра­лі­ча­ныя зла­чын­ствы, пад­лет­кі пе­ра­важ­на па­ку­ту­юць ад кра­дзя­жоў і ху­лі­ган­ства. Боль­шасць не­паў­на­лет­ніх ах­вяр па­доб­ных зда­рэн­няў — ва ўзрос­це ад 14 да 18 га­доў.

— Да­рэ­чы, якая пра­ду­гле­джа­на ад­каз­насць для баць­коў, чыя ня­ўваж­лі­васць па­цяг­ну­ла сур’­ёз­ныя на­ступ­ствы для іх дзя­цей?

— Для баць­коў і ін­шых асоб, якія па­кі­ну­лі ма­ла­лет­ніх да 14 га­доў у не­бяс­печ­ным для жыц­ця і зда­роўя ста­не, пра­ду­гледж­ва­ец­ца кры­мі­наль­ная ад­каз­насць. Акра­мя та­го, учы­нен­не пад­лет­кам пра­ва­па­ру­шэн­ня так­са­ма цяг­не для баць­коў не­га­тыў­ныя на­ступ­ствы. І калі будзе даказана, што прычынай незаконных учынкаў непаўналетніх было невыкананне абавязкаў па іх выхаванні, бацькоў прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці.

— Што мож­на па­ра­іць баць­кам, якія вы­хоў­ва­юць ма­лень­кіх дзе­так?

— Зра­зу­ме­ла, бе­раг­чы іх. Кож­ны з баць­коў ад­каз­ны за сваё дзі­ця. Не па­кі­дай­це іх без на­гля­ду не толь­кі на ву­лі­цах, ва­да­ёмах, у ле­се, але і до­ма, у аў­та­ма­бі­лях. Гэ­та мо­жа скон­чыц­ца не­па­праў­на. Па­цвяр­джэн­нем та­му ня­даў­ні тра­гіч­ны вы­па­дак. Баць­ка на не­каль­кі хві­лін ад­лу­чыў­ся і па­кі­нуў у ма­шы­не ма­ло­га сы­на. А хлоп­чык уба­чыў, што не­да­лё­ка ва­да­ём, вый­шаў з аў­та­ма­бі­ля, па­бег да ва­ды і… па­та­нуў.

Пры­ві­вай­це дзе­цям на­вык тэ­ле­фа­на­ваць баць­кам і ка­заць пра сваё мес­ца­зна­хо­джан­не пас­ля ўро­каў, за­ня­ткаў у спар­тыў­ных сек­цы­ях і пас­ля ін­шых па­за­клас­ных ме­ра­пры­ем­стваў. Для гэ­та­га будзь­це не толь­кі баць­ка­мі, але і сяб­ра­мі дзя­цей. Ці­каў­це­ся іх пос­пе­ха­мі. Ме­на­ві­та та­ды яны бу­дуць зва­ніць вам больш ах­вот­на. Ка­лі дзі­ця за­ста­ло­ся до­ма ад­но, пе­рад вы­ха­дам пра­вер­це, ці за­чы­не­ны вок­ны. Яшчэ раз па­пя­рэдзь­це, каб ні­ко­му не ад­чы­ня­лі дзве­ры. А ка­лі нех­та па­зво­ніць у дзве­ры ці па тэ­ле­фо­не, па­рай­це ад­ка­заць: «Та­та і ма­ма вый­шлі да су­се­дзяў і хут­ка вер­нуц­ца».

Каб збе­раг­чы дзя­цей ад зла­чын­стваў і ня­шчас­ных вы­пад­каў, су­пра­цоў­ні­ка­мі ор­га­наў унут­ра­ных спраў ра­зам з прад­стаў­ні­ка­мі ін­шых дзяр­жаў­ных уста­ноў пра­во­дзіц­ца пра­фі­лак­тыч­ная ра­бо­та з пад­лет­ка­мі і іх баць­ка­мі. Асаб­лі­ва ак­тыў­на па­доб­ныя ме­ра­пры­ем­ствы ладзяць на­пя­рэ­дад­ні школь­ных ка­ні­кул і ў лет­ні пе­ры­яд у азда­раў­лен­чых ла­ге­рах і ін­шых мес­цах ма­са­ва­га ад­па­чын­ку. Знач­ную да­па­мо­гу у гэ­тых пы­тан­нях аказ­ва­юць на­стаў­ні­кі і вы­ха­валь­ні­кі, прад­стаў­ні­кі Мі­ніс­тэр­ства па над­звы­чай­ных сі­ту­а­цы­ях, Та­ва­рыст­ва ра­та­ван­ня на ва­дзе.

Так­са­ма вар­та на­га­даць, што, у ад­па­вед­нас­ці з ар­ты­ку­лам 32 Кан­сты­ту­цыі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, баць­кі аба­вя­за­ны вы­хоў­ваць дзя­цей, кла­па­ціц­ца аб іх зда­роўі, раз­віц­ці і на­ву­чан­ні. Дзі­ця не па­він­на пад­вяр­гац­ца пры­ні­жэн­ню, пры­цяг­вац­ца да пра­цы, якая мо­жа на­нес­ці шко­ду яго фі­зіч­на­му, ра­зу­мо­ва­му ці ма­раль­на­му раз­віц­цю.

— Мно­гіх баць­коў кла­по­цяць ак­ту­аль­ныя пы­тан­ні. На­прык­лад, з яко­га ўзрос­ту дзі­ця­ці мож­на гу­ляць на ву­лі­цы са­ма­стой­на? Ці да яко­га ча­су пад­лет­кі мо­гуць зна­хо­дзіц­ца на ву­лі­цы без су­пра­ва­джэн­ня да­рос­лых?

— Усё ін­ды­ві­ду­аль­на і за­ле­жыць ад уз­роў­ню раз­віц­ця, ха­рак­та­ру і, без­умоў­на, вы­ха­ван­ня ў ма­ла­дым ча­ла­ве­ку ад­чу­ван­ня ад­каз­нас­ці, здоль­нас­цяў і на­вы­каў да са­ма­стой­ных дзе­ян­няў у роз­ных жыц­цё­вых сі­ту­а­цы­ях. На жаль, мно­гія вы­хоў­ва­юць дзя­цей без спе­цы­яль­ных ве­даў. Та­му на­ша па­ра­да — кан­суль­туй­це­ся ў спе­цы­я­ліс­таў.

Што ты­чыц­ца ча­су, дык ка­лі пад­лет­ку ня­ма 16, ён мо­жа зна­хо­дзіц­ца на ву­лі­цы без су­пра­ва­джэн­ня да­рос­лых толь­кі да 23:00. Ана­ліз пад­лет­ка­вай зла­чын­нас­ці па­каз­вае, што боль­шасць пра­ва­па­ру­шэн­няў не­паў­на­лет­ні­мі ўчы­ня­ец­ца ноч­чу і ўве­ча­ры. У гэ­ты ж час пад­лет­кі час­та са­мі ста­но­вяц­ца ах­вя­ра­мі зла­чын­стваў. У гэ­тай су­вя­зі з 5 ве­рас­ня па­за­мі­ну­ла­га го­да ўве­дзе­ны аба­вя­зак баць­коў па су­пра­ва­джэн­ні не­паў­на­лет­ніх ва ўзрос­це да 16 га­доў ці па за­бес­пя­чэн­ні яго су­пра­ва­джэн­ня паў­на­лет­няй асо­бай з 23:00 да 6:00 у гра­мад­скіх мес­цах. Шка­да, але вы­пад­каў, ка­лі дзе­ці ноч­чу пра­да­стаў­ле­ны са­мі са­бе, яшчэ ха­пае. Ад­нак пры­цяг­нен­не да ад­каз­нас­ці баць­коў — вы­му­ша­ная ме­ра. Кож­ны па­ві­нен ве­даць, дзе і з кім зна­хо­дзіц­ца яго дзі­ця ў поз­ні час. Асаб­лі­ва ў пе­ры­яд ка­ні­кул.

— Між ін­шым, ці па­ні­жа­ец­ца ў апош­ні час узро­вень пад­лет­ка­вай зла­чын­нас­ці?

— Я лі­чу, што ма­ла­дзёж­ная па­лі­ты­ка на­шай кра­і­ны і су­час­ныя па­ды­хо­ды ў пра­фі­лак­ты­цы пра­ва­па­ру­шэн­няў пры­но­сяць па­зі­тыў­ныя вы­ні­кі. За апош­няе дзе­ся­ці­год­дзе коль­касць зла­чын­стваў з удзе­лам пад­лет­каў ска­ра­ці­ла­ся ў 3,5 ра­за (з 9407 вы­пад­каў у 2004 г. да 2577 у 2013 г.). Па­доб­ная тэн­дэн­цыя на­зі­ра­ец­ца і ад­нос­на ўзроў­ню пад­лет­ка­вай зла­чын­нас­ці (ка­ля 20 зла­чын­стваў на 10 ты­сяч на­сель­ніц­тва ва ўзрос­це ад 14 да 18 га­доў). Пры гэ­тым яна знач­на ні­жэй, чым, на­прык­лад, у су­сед­няй Ра­сіі.

— Якія зла­чын­ствы най­час­цей здзяйс­ня­юц­ца пад­лет­ка­мі?

— Кра­дзя­жы. Ад­нак у апош­нія га­ды пад­лет­кі так­са­ма здзяйс­ня­юць зла­чын­ствы, якія ра­ней бы­лі ха­рак­тэр­ны толь­кі для да­рос­лых. На­прык­лад, не­за­кон­ныя дзе­ян­ні, звя­за­ныя з нар­ко­ты­ка­мі, у га­лі­не су­час­ных тэх­на­ло­гій, мах­ляр­ства.

Праў­да, цяпер най­больш ак­ту­аль­ны­мі ста­но­вяц­ца праб­ле­мы ал­ка­га­лі­за­цыі і нар­ка­лі­за­цыі ма­ла­дзёж­на­га ася­род­ку. Да 20 % ад усіх зла­чын­стваў не­паў­на­лет­нія ўчы­ня­юць у ста­не ал­ка­голь­на­га ап’я­нен­ня. На­зі­ра­ец­ца ўстой­лі­вая тэн­дэн­цыя да «ама­ла­джэн­ня» спа­жыў­цоў спірт­но­га. Уз­рост пер­ша­га спа­жы­ван­ня пры­хо­дзіц­ца на 12-14 га­доў. Ёсць вы­пад­кі, ка­лі дзе­ці «зна­ё­мяц­ца» з ал­ка­го­лем ужо ў 9-10 га­доў! На ўлі­ку ін­спек­цыі па спра­вах не­паў­на­лет­ніх зна­хо­дзяц­ца больш за 4 тыс. пад­лет­каў за спа­жы­ван­не нар­ка­тыч­ных срод­каў і ін­шых адур­мань­ва­ю­чых рэ­чы­ваў, сла­ба­ал­ка­голь­ных на­по­яў ці пі­ва.

— Што мож­на ад­нес­ці да рас­паў­сю­джа­ных ма­ты­ваў зла­чын­стваў ся­род не­паў­на­лет­ніх?

— Асноў­ны­мі пры­чы­на­мі зла­чын­ных па­во­дзін не­паў­на­лет­ніх з’яў­ля­юц­ца не­спры­яль­ныя ўмо­вы ў сем’­ях, не­да­хоп у вы­ха­ван­ні, спа­жы­ван­не ал­ка­голь­ных на­по­яў, нар­ко­ты­каў, не­га­тыў­ны ўплыў на пад­лет­каў з бо­ку да­рос­лых, не­да­стат­ко­вая за­ня­тасць.

— Ці­ка­ва, а якія пра­фі­лак­тыч­ныя ме­ры мі­лі­цыі пры­но­сяць най­боль­шы плён?

— Ра­зам з ме­ра­мі агуль­най і ін­ды­ві­ду­аль­най пра­фі­лак­ты­кі знач­ны эфект аказ­вае ня­ўхіль­насць па­ка­ран­ня. Ка­лі ад­на­год­кі пра­ва­па­ру­шаль­ні­каў ба­чаць ці ве­да­юць, што за не­за­кон­ныя дзе­ян­ні не­мі­ну­ча прый­дзе па­ка­ран­не, мно­гія за­дум­ва­юц­ца аб на­ступ­ствах. Мы не ста­ім на мес­цы і ў пла­не за­ка­на­даў­ства. Ця­пер усё час­цей гра­ма­дзя­не звяр­та­юц­ца да нас з-за не­аб­грун­та­ва­нас­ці, на іх дум­ку, па­ста­ноў­кі на ўлік за здзяйс­нен­не ня­знач­ных пра­ва­па­ру­шэн­няў: без­бі­лет­ны пра­езд, пе­ра­ход ву­лі­цы ў не­на­леж­ным мес­цы. З іншага боку ёсць выпадкі, калі міліцыя вымушана на ўлік ставіць малалетніх ва ўзросце 5-8 гадоў, якія з-за свайго ўзросту яшчэ не могуць у поўнай ступені ўсвядоміць тое, што яны нарабілі. Каб скан­цэнт­ра­ваць асноў­ныя ме­ры ін­ды­ві­ду­аль­най пра­фі­лак­ты­кі ў да­чы­нен­ні да пад­лет­каў, схіль­ных да пра­ва­па­ру­шэн­няў, МУС пра­па­на­ва­ла ста­віць на ўлік не­паў­на­лет­ніх у вы­пад­ку ад­на­ра­зо­ва­га пры­цяг­нен­ня да ад­мі­ніст­ра­цый­най ад­каз­нас­ці не за ўсе пра­ва­па­ру­шэн­ні, пра­ду­гле­джа­ныя ад­па­вед­ным Ко­дэк­сам, а толь­кі за тыя, здзяйс­нен­не якіх мо­жа цяг­нуць за са­бой на­кі­ра­ван­не ў спе­цы­яль­ныя ву­чэб­на-вы­ха­ваў­чыя ўста­но­вы. У вы­пад­ку паў­тор­на­га пры­цяг­нен­ня да ад­мі­ніст­ра­цый­най ад­каз­нас­ці — за лю­бое пра­ва­па­ру­шэн­не, пра­ду­гле­джа­нае Ко­дэк­сам. Пры гэ­тым ста­віць на ўлік толь­кі не­паў­на­лет­ніх, якія да­сяг­ну­лі ўзрос­ту 10 га­доў (гэ­та аб­умоў­ле­на тым, што ў спе­цы­яль­ныя ву­чэб­на-вы­ха­ваў­чыя ўста­но­вы, у ад­па­вед­нас­ці з за­ка­на­даў­ствам, пры на­яў­нас­ці не­аб­ход­ных умоў на­кі­роў­ва­юц­ца пад­лет­кі, якія да­сяг­ну­лі ўзрос­ту 11 га­доў). Праў­да, комп­лекс­ная пра­ца не­аб­ход­на нам не заўт­ра, а ўжо ця­пер. А гэ­та і пра­ва­выя ме­ха­ніз­мы, і вы­ха­ваў­чыя, і ме­ды­цын­скія, і ідэа­ла­гіч­ныя. Толь­кі ад­на мі­лі­цыя па­доб­ную праб­ле­му са­ма­стой­на не вы­ра­шыць. 

Тарас Шчыры, «Звязда» ад 30 мая 2014 г.