/ / Общественно-политические
22.01.2019

23 студзеня пройдзе прамая лінія па пытаннях жыллёвага заканадаўства

Якія падвохі могуць чакаць пры куплі кватэры ў растэрміноўку? Ці падлягае падаткаабкладанню падораная кватэра? Ці можна аспрэчыць дагавор дарэння? Як падзяліць асабовыя рахункі? Пры якіх умовах можна выселіць уласніка з кватэры?

Гэтыя і іншыя пытанні вы зможаце задаць на прамой тэлефоннай лініі гасцям нашай рэдакцыі – адвакатам спецыялізаванай юрыдычнай кансультацыі № 3 па прававым забеспячэнні здзелак з нерухомасцю Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Святлане КАСЦЕВІЧ і Сняжане БАХОРЫНАЙ.

Прамая лінія пройдзе 23 студзеня з 11 да 13 гадзін. Наш тэлефон 8 (017) 287-18-71.

Папярэднія пытанні можаце задаваць 21 і 22 студзеня па тэлефоне 8 (017) 287-18-29 у працоўны час. Або можаце даслаць пытанні (з пазнакай «Прамая лінія») на электронны адрас іnfo@zvіazda.by ці па пошце: вул. Б. Хмяльніцкага, 10а, 220013, г. Мінск.

Па інфармацыі «Звязда», 22 студзеня 2019 г.